26 Май

“Свята трактароў” сабрала таленавітых працаўнікоў

У рамках раённага праекта “Дбайных гаспадароў славім – весела час бавім” у ААТ “Граніт-Агра” прайшло “Свята трактароў”. Арганізатары мерапрыемства – аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па сравах моладзі райвыканкама, калектыў работнікаў ААТ “Граніт-Агра”.

На пачатку мерапрыемства прайшоў парад трактароў, якія былі цікава ўпрыгожаныя. Затым стартаваў святочны велапрабег, удзельнікамі якога сталі дзеці.Усіх удзельнікаў і гасцей свята павіталі кіраўнік справамі Данілавіцкага селькага савета Галіна Дворык, дырэктар ААТ “Граніт-Агра” Станіслаў Мазур і старшыня Данілавіцкага сельсавета Ганна Жых.

Святочным падарункам для гасцей стала музычная кампазіцыя ў выкананні Вікторыі Ботвін. Асаблівы настрой бадзёрасці і весялосці прыўнеслі песенныя падарункі ў выкананні ансамбля народнай песні “Суседачкі”.

Удзельнікамі спартыўных спаборніцтваў стаў калектыў працаўнікоў ААТ “Граніт-Агра” і зборная каманда школьнікаў. Па падведзеных выніках перамогу атрымала каманда ААТ “Граніт-Агра”.

Прыемным падарункам для дарослых стала выступленне артыстаў ансамбля музыкі, песні і танца “Белыя росы”, а маленькіх гледачоў радавалі роставыя лялькі.

Напрыканцы свята былі падведзены вынікі конкурсу на самы «прыгожы» трактар. Першае месца атрымаў механізатар Юрый Буткевіч, другое — Аляксандр Сіневіч, трэцяе месца — Павел Богдан.