27 Май

27 мая ў Казлоўшчыне ладзилася свята «Сёмуха» у рамках этна-праекта «Народнаму скарбу-век векаваць». Сёмуху ў некаторых мясцінах  называюць яшчэ зялёным святам. А сімвал яго – бярозавая галінка. Мо таму, што яна першай вылузгвае са сваіх клейкіх пупышак зялёнае лісце. Такое далікатнае, водарнае – сімвал надыходзячага лета. Патрэбна сказаць, што ў мерапрыемстваў падобнага кшталту – заўсёды адметны каларыт i гэта сапраўды праўда.

Жахарам i гасцям гарадскога пасёлка было прадстаўлена тэатралiзаванае прадстаўленне, канцэрт артыстаў Воранаўскага раёна, а таксама выстава-продаж народных промыслаў, салодкая вата, поп-корн i дзiцячыя атракцыёны.