29 Июл

Свята рыбака. Чаму ж нам не пець?..

Суботнім днём, 29 ліпеня, на беразе Гезгалаўскага возера праходзіла Свята рыбака.

… Закінуў стары сетку трэці раз і выцягнуў залатую рыбку.Такім казачным сюжэтам распачалася тэатральная дзея Свята рыбака. А злавіў стары не простую залатую рыбку, а такую, што і спяваць можа, і танцаваць – Наталлю Бузук.Яна ды карагод мясцовых русалачак-дзяўчат прадоўжылі святочную праграму “Рыбка залатая”.“Рыбная” тэма прысутнічала і ў вершаваных радках, і ў песенных нумарах, і ў танцавальных. Віншавальны песенны марафон прадоўжылі Эльвіра Задзярэй, Дар’я Вараб’ёва, Ксенія Шыкуць – мясцовыя юныя зорачкі эстрады.Надалей да іх далучыліся “Зорачкі” – узорны ансамбль скрыпачоў, які створаны і існуе ў Гезгалах пры школе мастацтваў. Гэты калектыў нядаўна з вялікім поспехам выступіў на “Славянскім базары” ў Віцебску: вярнуўся адтуль дыпламантам другой ступені. Юных скрыпачоў вельмі цёпла сустракалі гледачы. Апладысментаў не шкадавалі.Канцэрт “Добры настрой” пацвярджаў назву. Святочны настрой жыхарам аграгарадка Гезгалы стваралі дуэт Аляксандра і Людмілы Баклушыных, Улад Ракуць, Марына Варган, Ганна Харлінская, Таццяна Дудкіна, Аляксандра Маленчык, Ірына Бакшук.З захапленнем сустракала дзятва артыстаў Беларускага тэатра роставых лялек пад кіраўніцтвам Івана Каско.

Ахвотна танцавалі, выконвалі рытмічныя рухі: сапраўдны адпачынак на свежым паветры. А галоўнае – было добрае летняе надвор’е, якое кліча адпачыць, сустрэцца з сябрамі і весела бавіць час.