29 Июл

Свята «Рыбака» аг. Гезгалы

     29 ліпеня  на беразе Гезгалаўскага вадасховішча праходзіла Свята рыбака з раённага праекта «Дбайных людзей славім, весела час бавім».

Да гэтага свята былі прымеркаваны міжраённыя спаборніцтвы па рыбнаму лову, якія арганізавала Дзятлаўская раённая арганізацыя Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў. На спаборніцтвы сабраліся рыбаловы нашага раёна, а таксама Слонімскага, Карэліцкага, Навагрудскага – усяго каля 60 чалавек.Раніцай, апалове дзясятай гадзіны,  рыбакі размясціліся на берагах Гезгалаўскага вадасховішча і распачалі сваё “паляванне”. Ва ўдзельнікаў спаборніцтва было тры гадзіны, каб налавіць як мага больш рыбы. Укаго больш – той і пераможца.Удача спрыяла дзятлаўчанам: і ў асабістым, і ў камандным спаборніцтвах яны сталі пераможцамі. Дзятлаўчане налавілі 4 кілаграмы 161 грам рыбы.  Асабліва вызначыўся капітан каманды дзятлаўскіх рыбаловаў Віктар Урбановіч. Ён злавіў за адведзены час 1 кілаграм 163 грамы рыбы і заняў першае месца ў асабістым першынстве. Таксама ў асабістым першынстве “бронза” дасталася яшчэ аднаму дзятлаўчаніну – Дзмітрыю Навіцкаму. Другое месца – у прадстаўніка Карэліцкага раёна Яўгена Русецкага.Дарэчы, за карэліцкую каманду выступала адзіная жанчына на спаборніцтвах – Тамара Іванова, цётка Яўгена Русецкага. Да рыбалкі Тамару Міхайлаўну прыахвоціў муж і рыбачыць яна ўжо больш за 30 гадоў.

Карэліцкай камандзе на чале з капітанам Аляксеем Івановым дасталося “серабро” спаборніцтваў.

Трэцяе каманднае месца занялі рыбаловы з Навагрудскага раёна.

Гонар слонімскіх рыбаловаў выратаваў дзесяцігадовы Лёня Рампала. Ён не пакінуў каманду без узнагарод: стаў пераможцам сярод юных рыбаловаў і таксама перамагла яго юная каманда.

На пачатку спаборніцтваў кіраўнікі аб’яднанняў паляўнічых і рыбаловаў з Дзятлава і Навагрудка Аляксандр Шчыкарэвіч.Пасля рыбалкі ўдзельнікаў спаборніцтваў і ўсіх гасцей свята  арганізатары мерапрыемства запрасілі падсілкавацца юшкай і шурпой з мясам казулі.