22 Июл

Свята мёду ў Раклевічах. Вясёлая мядовая эстафета

А вось удзельнікам традыцыйнай “Вясёлай мядовай эстафеты” арганізатары прапанавалі пабыць тымі, хто асабліва любіць мёд – мядзвежкамі.На мядовую эстафету прыбылі чатыры каманды: КСУПаў “Русь-Агра”,  “Жукоўшчына”, “Слава працы”, ААТ “Граніт-Агра”.Пераможцамі сталі прадстаўнікі КСУП “Жукоўшчына”.За гэту каманду выступалі Яўген Кійко (капітан), Аляксей Вайтушка, Дзмітрый Расолька, Вольга Аўхім, Алёна Сантоцкая. Прызёрамі ”Вясёлай мядовай эстафеты” сталі каманды КСУП “Русь-Агра”і “Слава працы”.Прызёры атрымалі дыпломы і ўсе каманды –  мядовыя падарункі.