27 Май

Свята лёну ў Дварцы: дэфіле мадэляў

17 юных дварчан – дзяўчынкі і самы адважны з хлопцаў – прынялі ўдзел у конкурсе мадэляў. Касцюмы іх былі выкананы з дапаможных матэрыялаў – паперы, пластыка, газетаў, шпалераў, а таксама з лёну. Адбылося дэфіле мадэляў. Прыз сімпатый гледачоў дастаўся Вераніцы Кашко (“вячэрняя зара”). Пераможцай журы прызнала мадэль Вольгу Радзюк (“вясна”), прызёрамі сталі Аляксандра Нашуцінская (“дзюймовачка”) і Вікторыя Удот (“вясновы букет”).