15 Ноя

      “Слава табе, працаўнік сяла!”

      15 лістапада ў  ААТ “Граніт-Агра” адбылася канцэртная праграма “Слава табе, працаўнік сяла!”, прысвечаная дню сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.
Самыя шчырыя віншаванні і пажаданні адрасаваў усім прысутным дырэктар ААТ “Граніт-Агра” С.С.Мазур. Павіншавала са  святам, падзякавала работнікам  гаспадаркі за штодзённую добрасумленную працу, за дасягнутыя поспехі старшыня Данілавіцкага сельскага выканаўчага камітэта Г.М.Жых. Працаваць у сельскай гаспадарцы – значыць, аддаваць зямлі цеплыню сваіх рук, свой клопат, укладваць душу і талент у любімую справу. І, трэба сказаць, такіх людзей у нас нямала. Яны — наш гонар! — павітала ўсіх вядучая і запрасіла на сцэну для атрымання ўзнагарод самых лепшых работнікаў гаспадаркі, якія перамаглі ў намінацыі «Лепшы па прафесіі-2018». Прыемным падарункам для прысутных стаў выдатны канцэрт, у якім прынялі ўдзел артысты з горада Гродна.
Сваёй невычэрпнай энергіяй здзіўляў гледачоў вядомы ў нашай краіне і за яе межамі віртуоз ігры на балалайцы Аляксандр Варанішча і спявак Артур Якушаў.