15 Апр

Капсула памяці і Сцяг Перамогі прадаўжаюць сваё падарожжа па Дзятлаўшчыне ў рамках раённага тэматычнага праекта “75 дзён да Перамогі”. У Вензавецкім сельвыканкаме сімвалы Перамогі прынялі 15 красавіка.

Мерапрыемства адкрыў старшыня Вензавецкага сельвыканкама Алег Шымко.

Вядучыя працягнулі ўрачыстасць кранаючымі сэрца словамі павагі і падзякі тым, хто ведае пра вайну не па расказах.

Яскравымі выступленнямі і яркімі кампазіцыямі ваенных гадоў радавалі гледачоў артысты Вензавецкага дома культуры і навучэнцы мясцовай сярэдняй школы.
На працягу бягучага тыдня гэтыя два сімвалы будуць захоўвацца ў патрыятычным кутку, прымеркаваным да святкавання 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у Вензавецкім доме культуры.