13 Янв

Spread the love

13 студзеня незвычайны вечар. Нашыя продкі яго называлі Шчодрык. Увечары напярэдадні Новага года паводле старога стылю ладзілі багатую бяседу і шчадравалі: з танцамі ды спевамі абыходзілі хаты. А ўначы надыходзіў самы спрыяльны час для магічных прадказанняў. Вось і творчы калектыў аддзела культуры і дасуга “Данілавіцкі Дом культуры”  зладзіў «Шчадроўскую варажбу» у рамках этна-праекта «Народнаму скарбу — век векаваць».У зімовыя святы людзі хацелі зазірнуць у будучыню. Таму ў вёсцы варажылі ад Калядаў і да Вадохрышча. Але менавіта Шчадрэц напярэдадні Новага года паводле старога стылю лічыўся самым магічным, калі ўсё абавязкова спраўджвалася.Варажылі і дарослыя, і дзеці, асабліва ж – незамужнія дзяўчаты, якія хацелі даведацца, што іх чакае ў наступным годзе.