07 Дек

У Наваельні на ўрачыстасць сабралася нямала дзяцей. Але свята для іх ледзьве не было сарвана. І кім? Ды Кікімарай і Бабай Ягой, якія не могуць, каб не нашкодзіць. Вось і гэты раз яны стараліся то танец сапсаваць, то песню, то высмейвалі кожнага, хто захацеў даведацца, што яго чакае ў новым годзе. Ролі гэтых шкодніц выдатна выконвалі Наталля Нагорная і Святлана Гранкоўская. Гарэзы так разышліся, што і Дзеда Мароза паклікаць перашкаджалі. А без яго якое ж свята? Толькі нічога ў шкодніц не атрымалася. Дзед Мароз са Снягуркай з дапамогай дружных дзіцячых воклічаў: раз, два, тры – ёлачка гары! — запалілі агеньчыкі на навагодняй прыгажуні.

Святочны настрой у прысутных падтрымлівалі песнямі Ганна Калмыкова, Таццяна Загорцава, Галіна Сушко. Дзятва вадзіла карагод, удзельнічала ў забавах.

Па водгуках удзельнікаў, свята ўдалося. Яно пачало чараду ўрачыстасцяў, якія будуць ладзіцца для жыхароў Наваельні ў снежні і студзені.