15 Мар

«Радзіма мая»

      15 сакавіка па ўсёй краіне адзначаецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У аграгарадку Раклевічы, для жыхароў была арганізавана канцэртная праграма «Радзіма мая», прыўрочаная святкаванню да гэтага дня. Адкрывала канцэртную праграму Кузьма Вольга з песняй «Васільковае неба». Лірычная кампазіцыя стала добрым фундаментам, для пабудовы ўсёй праграмы. Запрошаныя госці — народны тэатр-студыя гульні «Прымакі» акунулі гледачоў у атмасфернасць беларускай народнай песні, з яе гумарам, весялосцью, рамантыкай і пяшчотай. Самымі малодшымі удзельнікамі канцэрта: дзіцячым танцавальным гуртом «Крыжачок» быў падрыхтаваны эстрадны танец для ўсіх гасцей.

«Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасць мая!
Што маё сэрца да вас парывае?
Чым так прыкованы я…»
Я. Купала.