22 Мар

Прайшло 75 гадоў з дня трагедыі беларускай вёскі Хатынь. Падобныя страшныя падзеі ў час вайны не абышлі і наш раён.

У вёсцы Вялікая Воля загінулі 364 чалавекі, у Трафімавічах жорстка знішчылі 142 чалавекі, у вёсцы Гарадкі 367 чалавек не змаглі выжыць.

22 сакавіка мітынг-рэквіем прайшоў каля мемарыялаў у гэтых вёсках. Ушанаваць памяць тых, хто загінуў ад фашысцкіх нападаў, сабраліся работнікі сельсаветаў, навучэнцы і настаўнікі школ, работнікі культуры, актывісты раёна.

Гітлераўцы спалілі сотні падобных населеных пунктаў за гады акупацыі на беларускай зямлі. У адрозненне ад многіх знішчаных месцаў, вёскі Вялікая Воля, Трафімавічы і Гарадкі «жывуць» і цяпер, нагадваючы пра мужнасць ахвяраў вайны і пра тое, як каштоўна жыць у мірны час.