21 Фев

Spread the love

21 лютага ў рамках Года народнага адзінства, да Дня роднай мовы ў Дварэцкім ДК адбыліся пасядзелкі «Каля печы ў цеткі Марылі».Прыхільнікаў беларускай мовы сустрэлі цетачка Марыля,дзядзька Сымон з гармонікам,суседка Алена.Госці пасядзелак далучыліся да беларускай літаратурнай спадчыны: гучалі вершы,казкі,паданні, загадкі,прыказкі і прымаўкі на беларускай мове. Паліна Рыбак — актыўная ўдзельніца клуба народных традыцый «Крыніца», распачала праект «Легенды і паданні беларускай зямлі», расказаўшы легенду «Адкуль сяляне і паны».