06 Июл

Spread the love

6 ліпеня у аграгарадку Круцілавічы адбылася канцэртна-забаўляльная праграма  «Папараць-кветка — цуда купальскае». Купалле — старажытнае свята падзякі сонца, сталасці лета і зялёнага пакосу. Свята Іван Купала належыць да ліку самых ушанаваных, самых важных, самых разгульных святаў у годзе, у ім прымала ўдзел усё насельніцтва, прычым, традыцыя патрабавала актыўнага ўключэння кожнага ва ўсе гульні, забавы.  Творчым калектывам  аддзела культуры і дасуга «Данілавіцкі Дом культуры» для жыхароў аграгарадка была падрыхтавана канцэртная праграма. Купалінка  павіншавала ўсіх са святам, нагадала традыцыі нашых продкаў і запрасіла ўсіх у купальскі карагод. Свята Івана Купала, гэта тая ноч, калі ўсё зло застаецца з другога боку вогнішча. Хай жа так і будзе ў жыцці кожнага з нас, хай папараць-кветку знойдзе кожны, каму трэба цуд. І хай наперадзе чакае толькі шчасце і радасць, а нягоды будуць спалены ў яркім полыме.