21 Фев

Spread the love

21 лютага творчы калектыў Данілавіцкага дома культуры запрасіў хлопчыкаў і дзяўчынак у падарожжа па краіне роднай мовы. На кожным прыпынку, а гэта   — прыпынак «Загадкі», «Перакладчыкі», прыпынак аматараў беларускага фальклора, прыпынак «Старонкі мінулага і сучаснага», прыпынак «Шарада «Пралеска» і г. д. гульцы выконвалі пэўнае заданне і атрымлівалі за правільны адказ цукеркі. У чыёй скарбонцы аказалася больш цукерак, тая каманда і перамагла. Таксама на працягу праграмы гучалі вершы на беларускай мове. Мерапрыемства было прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы.