29 Дек

 Для дзяцей і дарослых 29 снежня работнікі Хвінявіцкага дома культуры правялі дзіцячую гульнёвую праграму “Падарожжа да Дзеда Мароза”.

Прысутных да галоўнай ёлкі раёна запрасіла казачная Зіма. Не так проста было хлопчыкам і дзяўчынкам дачакацца прыходу Дзеда Мароза: Зіма падрыхтавала для малечы выпрабаванні ў форме загадак і гульняў.А калі прыйшоў Дзядуля Мароз, пачалася сапраўдная вясялосць! Танцы, карагоды, цікавыя конкурсы і, вядома ж, прызы.Дзятва танцавала, чытала вершы і заражала сваім смехам дарослых.