07 Янв

7 студзеня 2019 года творчым калектывам аддзела культуры і дасуга «Гезгалаўскі ДК» быў праведзены калядны абрад  «Пад Каляднай зоркай». Калядоўшчыкі абыйшлі двары жыхароў з зоркай і абрадавымі песнямі. Цэнтральным персанажам была «каза». Спявалі велічальна-віншавальныя песні гаспадару і гаспадыне, членам сям’і, пажадалі добрага ўраджаю і багатага жыцця.