13 Янв

Хто сказаў, што навагоднія святы скончыліся? Новы год па старым календары наступіць толькі сёння ноччу, а ўвечары ля галоўнай ёлкі Дзятлаўшчыны зноў ладзілася святочная праграма. 

На гэты раз павіншаваць дзятлаўчан прыехалі артысты з Карэліцкага раёна. Песні, танцы, нават гульні ў снежкі — усё гэта адбывалася на плошчы 17 Верасня ў райцэнтры.