Нематериальное культурное наследие

Понятие «нематериальное культурное наследие» (далее — НКН) в своем настоящем значении появилось относительно недавно. Оно долгое время разрабатывалось, а в полном объёме было юридически сформулировано в Международной конвенции Об охране нематериального культурного наследия, принятой 17 января 2003 года на 32-й сессии ЮНЕСКО (г. Париж, Франция).

НКН, в соответствии с указанным международным договором, обозначает «практики, формы подачи и выражения, знания и навыки, а также связанные с ними инструменты, объекты, артефакты и культурные пространства, признанные общностями, группами и в некоторых случаях, отдельными людьми в качестве части их культурного наследия». Такое наследие проявляется в частности в следующем:

a) устные традиции и формы выражения, которые включают язык в качестве носителя нематериального культурного наследия;

b) исполнительские искусства;

c) обычаи, обряды, праздники;

d) знания и социальные практики, которые относятся к природе и миру;

e) знания и навыки, связанные с традиционными ремёслами.

Республика Беларусь ратифицировала Конвенцию в 2004 году.

Каждое государство, ратифицировавшее Конвенцию, должно выявить и идентифицировать элементы НКН при непосредственном участии «соообществ, групп и соответствующих неправительственных организаций». Под идентификацией понимается процесс описания одного или более элементов НКН, а также выявление его (их) специфики и отличий от других элементов. Идентификация НКН должна привести к его инвентаризации, под которой понимается систематизация элементов НКН в зависимости от принятой классификации и создание списков либо банков данных.

Основная цель Национального инвентаря НКН Беларуси — обеспечение охраны НКН и устойчивого развития, поддержка носителей НКН; включение НКН в сферу региональной политики.

На региональном уровне задача Инвентаря — отобразить нематериальное культурное наследие каждого региона Беларуси, его разнообразие, содействовать формированию культурного имиджа регионов, раскрыть их возможности для развития устойчивых форм туризма; содействовать популяризации традиционных ценностей, развитию культурных традиций и культурного ландшафта, укреплению роли обществ по отношению к их наследию.

Обряд «Юрье» д. Охоново Дятловского района как отличительное проявление локальной культурной традиции

Захавальніцы народных традыцый

Летась фальклорнаму гурту вёскі Ахонава споўнілася трыццаць гадоў. А сёлета калектыў чарговы раз пацвердзіў высокае званне “Народны аматарскі калектыў”, якое носіць на працягу двух дзесяцігоддзяў. На працягу дзейнасці гурта яго ўдзельніцы, жанчыны-спявачкі, не толькі  захоўваюць і спяваюць песні, якія спявалі іх маці і бабулі, але і праводзяць народныя абрады, характэрныя для гэтай мясцовасці. Адзін з іх, Юр’я, занесены ў спіс нематэрыяльных каштоўнасцяў Беларусі.

Ля вытокаў народнай песні

Народны фальклорны гурт вёскі Ахонава – адзін са старэйшых на Дзятлаўшчыне. У 1986 годзе па прапанове Веры Віктараўны Калач, якая на той час была загадчыцай участка ў калгасе “Беларусь”, мясцовыя жанчыны стварылі песенны калектыў, узнікненне якога было натуральным, лагічным. Па тым часе ў вёсцы песня была часткай жыцця і побыту. Спявалі вельмі часта: палявыя работы, каляндарныя падзеі, святы суправаджаліся песнямі. Галоўным натхняльнікам правядзення абрадаў былі самі мясцовыя жыхары: без напаміну, спантанна ці ў вызначаны час аднавяскоўцы збіраліся, каб правесці традыцыйную дзею.

У першы склад фальклорнага гурта ўвайшлі адзінаццаць мясцовых жанчын, якія выдатна ведалі мясцовую песенную традыцыю, манеру выканання песень у іх вёсцы, і маглі ўсё гэта яскрава ўвасобіць. Сярод першых удзельніц калектыву былі Надзея Фёдараўна Гульнік, самая старэйшая ўдзельніцай гурта, Леакадзія Браніславаўна Бранкоўская, Марыя Аляксандраўна Гусева, Валянціна Васільеўна Бранкоўская, Зінаіда Яўгенаўна Стэльмах, Вера Аляксандраўна Логаш. Салісткай і першым мастацкім кіраўніком калектыву стала Надзея Іванаўна Бурак.

— Надзея Іванаўна была своеасаблівым кіраўніком – кіраўніком ад Бога, ад людзей. Яна не атрымала музычнай адукацыі, але мела ідэальны слых, голас, заўсёды выдатна ведала, што і як рабіць, з якой ноты пачынаць песню, – расказвае даследчыца мясцовага фальклору Таццяна Янушкевіч. – Гэта быў вельмі таленавіты чалавек са шчодрай душой і шчырым сэрцам.

У 1987 годзе Надзея Іванаўна Бурак наведала фестываль фальклорнай песні ў Маскве, дзе былі запісаны некалькі песень у яе выкананні.

Фальклорны калектыў вёскі Ахонава выступаў у многіх гарадах і мястэчках Беларусі, быў і з’яўляецца пастаянным удзельнікам раённых мерапрыемстваў. З удзелам мясцовых спявачак была запісана тэлеперадача “Запрашаем на вячоркі”, а песні калектыву ўвайшлі ў кнігу Т. Б. Варфаламеева “Песні беларускага Панямоння”.

З моманту ўтварэння гурта яго кіраўнікамі былі Людміла Вацлаваўна Шымановіч, Святлана Мікалаеўна Андрукевіч, Зінаіда Яўгенаўна Стэльмах. Цяпер на чале творчага калектыву – Святлана Гранкоўская.

Касцяк калектыву склалі тыя, хто даўней стаяў ля яго вытокаў – Вера Аляксандраўна Логаш, Зінаіда Яўгенаўна Стэльмах, Валянціна Васільеўна Бранкоўская, якой сёлета спаўняецца 92 гады.

У рэпертуары калектыву – каля 60 аўтэнтычных песень: абрадавыя (калядныя, велікодныя, юр’евыя, купальскія), сямейна-бытавыя. Усе яны выконваюцца без музычнага суправаджэння ў мясцовай песеннай манеры.

 Юр’я – спрадвечнае свята земляробаў

Земляробчае свята Юр’я адзначаецца ў гонар Юрыя (Георгія Пераможцы) – па народных уяўленнях, заступніка свойскай жывёлы і сялянскай нівы. З гэтай падзеяй звязаны самабытны і вельмі прыгожы абрад веснавога цыклу Юр’я, які традыцыйна праходзіць у вёсцы Ахонава 5 і 6 мая. З мясцовай традыцыі ён вырас у падзею раённага маштабу, у якой, акрамя мясцовых жыхароў, бяруць удзел калектывы раёна, работнікі культуры. 1 ліпеня 2009 года абрад Юр’я атрымаў статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

— У нашым раёне захаваліся два традыцыйныя юр’еўскія абрады – у Ахонаве і ў Погірах, – адзначае Таццяна Янушкевіч. – Менавіта ахонаўскі абрад атрымаў статус з-за сваёй паўнаты, большай колькасці абрадных дзеянняў і песень, якія захаваліся. Мы прысутнічалі пры яго правядзенні і бачылі, што ў абрадзе Юр’я ўдзельнічаюць усе мясцовыя жыхары – ад малечы да пажылых кабетаў.

Абрад Юр’я па традыцыі праводзіцца пасля Вялікадня і прымеркаваны да першага выгану свойскіх жывёлін у поле. Ён выконвае ахоўную магічную ролю, аб’ядноўваецца ідэяй урадлівасці: клопатам аб новым ураджаі, прыплодзе ў гаспадарцы, дастатку ў хаце, полі, хляве, з’яўленні дзетак у маладых сем’ях.

Ахонаўскі юр’еўскі абрад вылучаецца выразнымі мясцовымі адметнасцямі сярод падобных беларускіх абрадаў. Акрамя традыцыйнай земляробчай і жывёлагадоўчай тэматыкі, ён мае выразны шлюбны змест, суправаджаецца развітым цыклам юраўскіх велічальных і лірычных песень, тэксты і мелодыі якіх падрабязна захаваліся.

Удзельнікі абрадавага юр’еўскага шэсця абыходзілі з песнямі ўсю вёску – ад аднаго паклоннага крыжа да другога. Абавязкова яны завітвалі да шлюбных пар (раней абыходзілі толькі тыя двары, дзе дзяўчына выйшла замуж за мясцовага хлопца).

Маладая гаспадыня павінна пачаставаць гасцей і кінуць удзельнікам абраду саматканы пояс, які, паводле павер’я, валодае магічнай сілай абярэгу. Гэты пояс прысутныя спрабуюць разарваць.  Пры гэтым казалі: “Раней рвалі, ажно ногі ў зямлю ўрасталі”, “Рвалі, рвалі, ажно платы трашчалі”. Калі разарваць пояс не ўдавалася, гэта служыла добрым знакам: значыць узаемаадносіны ў сям’і моцныя. Тады пояс рэзалі на часткі, якія раздавалі прысутным як амулет ад хваробаў і навалаў.

Час унёс свае карэктывы: замест саматканага поясу ў сучасным юр’еўскім абрадзе выступае набыты ў краме. Тэма пояса як абярэгу – вельмі моцная для ахонаўцаў. Нездарма ў аздобе святочных строяў, пашытых мясцовымі майстрыхамі па ўзоры іх мясцовасці, абавязкова прысутнічаюць стужкі і паясы. У такіх строях народны фальклорны гурт вёскі Ахонава выступае на святах.

Пасля Юр’я пачыналіся палявыя работы. З юр’еўскім абрадам звязана шмат земляробчых і жывёлагадоўчых павер’яў: калі дождж на Юр’я, то хлеб і ў дурня; як на Юр’я вялікая раса, будзе шмат грыбоў, а як выпадзе снег, будзе добры ўраджай грэчкі; у дзень Юр’я садзяць агуркі.

— Калі на пачатку існавання кожнага з фальклорных гуртоў нашага раёна галоўнай задачай было адшукаць і ўзнавіць традыцыйны мясцовы фальклор, то сёння самым важным з’яўляецца захаваць гэтыя здабыткі і перадаць нашчадкам, – канстатуе Таццяна Янушкевіч.

У Ахонаве старэйшае пакаленне перадае свае традыцыі нашчадкам, да фальклорнага гурта час ад часу далучаюцца новыя ўдзельніцы. Жанчыны актыўна супрацоўнічаюць з установамі культуры, са школай, удзельнічаюць у рабоце фальклорнага гуртка для школьнікаў. У сваю чаргу, мясцовыя дзеці, узгадаваныя на мясцовых традыцыях, ведаюць абрады сваёй вёскі і бяруць удзел у іх.

 

 

Абрад «Юр’я» на Дзятлаўшчыне 05.05.2017 г.

Сёлета вясна выдалася даволі халоднай. Удзельнікі народнага гурта в. Ахонава з насцярогай чакалі перадсвяточнага Юраўскага дня, рыхтуючыся да яго традыцыйнага правядзення. 5 мая на адвячорак жанчыны прыгожыя, у нацыянальных строях, пачалі збірацца каля хаты адной з удзельніц. Затым гурт накіраваўся да крыжа, які стаіць у пачатку вескі каля царквы. Падышоўшы да яго перахрасціліся і са словамі прашэння звярнуліся да святога Юр’я, каб ён узяў ключы і адамкнуў зямліцу ад зімовага сну, выпусціў цёплую расіцу на палеткі, папрасілі ўмеру сонца, дожджыка, каб зямелька радзіла, каб добра вялася скацінка і быў мір і дабрабыт у людзей. Далей загучала абрадавая песня «Да мы Юр’я сустрачаем». Але скажыце што няма на свеце цуда як толькі загучала песня — ласкава засвяціла сонейка гучней заспявалі птушкі. Песня паняслася па ўсёй акрузе, і гурт рушыў па вёсцы  з абрадавымі песнямі:»Вялік святой наш дзень настау», «Ой хадзіла пава па балоце», «Каля каменя», «У мураванай мураванцы» і інш, з далучэннем мясцовых жыхароў. Селета год быў шчодры на вяселлі і да абраду прыпала 4 пояса. Гурт падышоўшы да дому, дзе жыве маладая пара, якая жанілася летась,з песняй «Маладая малодачка». Маладыя, кідалі на гурт шлюбны пояс, як лічаць мясцовыя жыхары, магічную сілу. Пояс раздзяляўся паміж усімі прысутнымі абрадавай дзеі.