25 Мар

На Дзятлаўшчыне працягваецца раённы праект “75 дзён да Перамогі”. 25 сакавіка да ўдзелу ў ім далучыўся Дварэцкі сельскі савет.

Капсулу памяці і Сцяг Перамогі старшыні Дварэцкага сельсавета Канстанціну Вінцукевічу перадаў старшыня Жукоўшчынскага сельсавета Валерый Верамейчык.
Яны адзначылі, што галоўная мэта гэтай акцыі – каб мы ніколі не забывалі пра той час, тых людзей, якія падарылі нам гэту Перамогу.
Шмат подзвігаў здзейснена, шмат крыві праліта на беларускай зямлі. І наша памяць – у нашых сэрцах; на фотаздымках у сямейным альбоме; у помніках, магілах, куды можна прыйсці пакланіцца тым, хто аддаў сваё жыццё за мір на роднай зямлі. Хвілінай маўчання ўзгадалі ўсіх, хто загінуў у час вайны.
Лірычныя песні гучалі ў выкананні артыстаў Наваельнянскага і Дварэцкага дамоў культуры, яскравае выступленне падрыхтавалі ўдзельнікі піянерскай дружыны імя Дзмітрыя Лазовіка “Дварэцкія зорачкі”.
Наступным Капсулу памяці і Сцяг Перамогі прыме Дзятлаўскі сельскі савет.