15 Мар

У Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь на Дзятлаўшчыне ў рамках рэспубліканскай акцыі “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь” ва ўрачыстай абстаноўцы свой галоўны дакумент атрымалі 29 юных жыхароў раёна, якія дасягнулі 14-ці гадоў. Мерапрыемства ладзілася ў актавай зале сярэдняй школы №1 горада Дзятлава.

Павіншаваць юных грамадзян з атрыманнем пашпартоў прыйшлі старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кухарэвіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Калодка, старшыня раённага савета ветэранаў Леанід Кашко, начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Біль, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Белаус, першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ» Кацярына Хілімончык, вядучы спецыяліст групы па грамадзянстве і міграцыі АУС Дзятлаўскага райвыканкама Святлана Юргель.

Пашпарты, Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і падарачныя выданні «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь» навучэнцам уручылі Аляксандр Бараноўскі, Аляксандр Біль, Кацярына Хілімончык, Святлана Юргель. Вокладкі на галоўны дакумент юным грамадзянам падарыў старшыня раённага савета ветэранаў Леанід Кашко. Так супала, што ў Карыны Дораш і Златы Маркавай дзень нараджэння прыпаў на дзень свята. Іх павіншавалі ў час цырымоніі і ўручылі памятныя падарункі ад раённага камітэта ГА “БРСМ”.Ганна Дудкіна, навучэнка сярэдняй школы №3 горада Дзятлава, ад імя равеснікаў падзякавала за віншаванні і падарункі, паабяцала, што моладзь вучобай, дасягненнямі, творчымі справамі будзе апраўдваць званне годных грамадзян сваёй Айчыны.З атрыманнем пашпартоў маладых дзятлаўчан павіншавала першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ» Кацярына Хілімончык.

Вядучыя свята Ала Чарняўская і Анастасія Голуб запрасілі прысутных на святочны канцэрт да Дня Канстытуцыі. Песні і добры настрой гледачам дарылі Аляксандр Баклушын, Галіна Сушко, Арыяна Кузьміч, Ганна Губко, Анастасія Цяцерына, Марына Варган.