03 Фев

3 лютага ў Дзятлава завітаў музычны гурт “Боско-бэнд” з парафіі Святога Яна Хрысціцеля ў Мінску.

Ксёндз-пробашч Здзіслаў Пікула павітаў усіх прысутных, таксама ксяндза Дзмітрыя з Курпешаў, які прыехаў на імшу.

Ён адзначыў, што 31 студзеня — дзень нараджэння для Неба святога Яна Боско, айца і настаўніка моладзі, прыгадаў, што шлях да айцоўства і быцця настаўнікам душ быў у яго жыцці зусім не лёгкі. Ян Боско збіраў хлопцаў з вуліцы, пазнаваў іх праблемы, расказваў пра Хрыста.

Да пачатку канцэрта ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве прайшла Святая Імша.
Пасля Святой Імшы свята прадоўжылася ў зале раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці. Гасцей чакаў канцэрт, які падрыхтавалі дзеці і моладзь з парафіі салезіянскай горада Мінска, музычнага гурта “Боско-бэнд”. Ён быў прысвечаны святому Яну Боско, які з’яўляецца апекуном моладзі, а таксама як падзяка Пану Богу, што Ён прыйшоў да нас, сваіх дзяцей, у нараджэнні свайго Сына Езуса Хрыста.