22 Июн

Мітынг-рэквіем «Времён связующая нить»

Каля мемерыяла — брацкай магілы воінаў Чырвонай Арміі і партызанаў, загінулых пры вызваленні Дзятлаўскага раёна, і магілаў Герояў Савецкага Саюза Я. Я. Фогеля і П. Г. Пятрова сабраліся навучэнцы, педагогі, гараджане.

Вядучая мітынгу-рэквіема Наталля Маліноўская зазначыла, што ў Беларусі няма ніводнай сям’і, якую не закранула б Вялікая Айчынная вайна. Трагічную дату яе пачатку мы павінны памятаць, шанаваць тых, каго забрала вайна.

Да прысутных звярнуліся ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Г. Суравец і першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ» К. Хілімончык.

Яны нагадалі падрастаючаму пакаленню, што на алтар Вялікай Перамогі былі пакладзены мільёны жыццяў. Таму задача цяперашняга пакалення — свята берагчы памяць загінулых, сваімі добрымі справамі славіць іх подзвігі.

Удзельнікі мітынгу-рэквіема пачулі гісторыю першых дзён вайны на Дзятлаўшчыне. Памяць герояў і ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны была ўшанавана хвілінай маўчання.

Напрыканцы дзеці і дарослыя ўсклалі кветкі на магілы воінаў-вызваліцеляў.