06 Май

Мітынг-рэквiем у Дзятлава

У Дзятлаве да абеліска Cлавы прыйшлі прадстаўнікі працоўных калектываў, навучальных і выхаваўчых установаў, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, працы і Узброеных Сіл, воіны-афганцы, жыхары і госці горада.Мітынг, прысвечаны 72-ой гадавіне Перамогі, адкрыў старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі. Ён прадаставіў слова старшыні райвыканкама Аляксандру Дубовіку.

 

На мітынгу выступілі ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец, сакратар райкама ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі, настаяцель прыхода храма Праабражэння Гасподня горада Дзятлава М. Пінчук, ксёндз-пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве Здзіслаў Пікула. Удзельнікі мітынга хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінулых у вайне, усклалі вянкі, гірлянды, кветкі да абеліска.