19 Ноя

Людзям працы — гонар і пашана

 

      19 лістапада ў Дзятлаве праходзіла раённае свята-шанаванне пад назвай “Водар хлеба плыве над зямлёй”. Яно было прысвечана Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.
Запрашэнне на ўрачыстасць атрымалі пераможцы раённага спаборніцтва на вясновых палявых работах, нарыхтоўцы кармоў, жніве, восеньскіх палявых работах, старанныя працаўнікі гаспадарак Дзятлаўшчыны, моладзь, ветэраны працы, перадавікі перапрацоўчых прадпрыемстваў.

     Святочнай калонай удзельнікі ўрачыстасці прайшлі да плошчы 17 Верасня. Тут адбылося ўзняцце Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і сцяга горада Дзятлава, святочнае вітанне дэлегацый. Ганаровае права ўзняць сцягі было дадзена Уладзіміру Гукішу (СВК “Граніт-Агра) і Аляксандру Мазуру (Дварэцкі льнозавод). Затым у Цэнтры культуры горада пачалася цырымонія ўручэння ўзнагарод лепшым працаўнікам сельскай гаспадаркі і перапрацоўчых прадпрыемстваў.

    Прысутных павітаў са святам старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік. Ён, у прыватнасці, зазначыў:

— Я ўпэўнена магу сказаць, што ў нашым раёне заўжды былі і ёсць працаўнікі, якія любяць родную зямлю, хочуць і ўмеюць працаваць у вёсцы, захоўваюць традыцыі сялянскай працы. Дзякуючы іх клапатлівым рукам, працалюбству і адданасці абранай справе, на нашым стале заўжды будзе хлеб, а значыць — будзе эканамічны і сацыяльны дабрабыт нашага раёна.

     У наступным годзе нас з вамі чакае вялікая сумесная работа па выкананні пастаўленых перад намі задач. Перакананы, што мы разам дасягнем поспеху і выканаем усё тое, што нам даручана.

    Дазвольце пажадаць усім работнікам аграпрамысловага комплексу раёна працоўных поспехаў, моцнага здароўя, дабрабыту, міру і згоды ў сем’ях, усяго самага дабрага і светлага!

     На выніках сельскагаспадарчага года засяродзіў увагу прысутных на ўрачыстасці першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Міхаіл Бабіна. Ён падзякаваў працаўнікам за працу:

— Вялікі ўсім дзякуй за ўклад у нашу агульную справу, за адданасць і вернасць сваёй прафесіі, ашчаднасць і гаспадарлівасць, разуменне праблемаў сельскай гаспадаркі, гатоўнасць вырашаць іх з поўнай аддачай сіл – сумленна, старанна.

    Упэўнены, што і ў далейшым, працуючы вынікова, будзем памнажаць дасягнутае, вырашаць пастаўленыя перад намі задачы.
Жадаю ўсім моцнага здароўя, бадзёрасці духу, мірнага неба. Шчасця і дабрабыту вам, вашым родным і блізкім!
У час урачыстасці было ўручана шмат Ганаровых грамат, падзяк, прэмій за старанную працу. У прыватнасці, Падзякай Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта адзначаны вадзіцель КСУП “Дварэц-Агра” Леанід Хілімончык, Падзякамі Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў – трактарыст Дварэцкага льнозавода Аляксандр Мазура, эканаміст Наваельнянскага камбіната хлебапрадуктаў Ганна Жыбко, вядучы ветдоктар Дзятлаўскай міжрайветлабараторыі Аксана Ракіцкая, дырэктар Дзятлаўскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм Віктар Адамчык, камбайнер СВК “Граніт-Агра” Уладзімір Гукіш, камбайнер КСУП “Войневічы” Павел Сухецкі, вадзіцель СВК “Граніт-Агра” Міхаіл Нагорны. Ім узнагароды ўручыў намеснік старшыні абласнога камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віктар Леановіч.

      Ганаровымі граматамі Дзятлаўскага райвыканкама і прэміямі за добрасумленную працу ў сельскай гаспадарцы адзначаны галоўны ветдоктар КСУП “Хвінявічы” Іван Апанасік, аператар машыннага даення КСУП “Слава працы” Святлана Варабей, жывёлавод КСУП “Дварэц-Агра” Галіна Дашкевіч, вадзіцель КСУП “Вензавец” Мікалай Клімко, жывёлавод КСУП “Русь-Агра” Аксана Мартулёва, вадзіцель КСУП “Белагурна” Анатоль Нагорны, аператар машыннага даення КСУП “Войневічы” Святлана Нічыпар, трактарыст-машыніст КСУП “Хвінявічы” Уладзімір Скрундзь, аграном па насенняводстве СВК “ Граніт-Агра” Ганна Строк, аператар машыннага даення КСУП “Жукоўшчына” Сафія Юч.

     Заслужаныя ўзнагароды атрымалі пераможцы раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у працы. Сярод іх – калектывы і работнікі СВК “Граніт-Агра”, КСУП “Жукоўшчына”, “Хвінявічы”, “Войневічы”, “Русь-Агра”, “Вензавец”, “Слава працы”, “Белагурна”, “Дварэц-Агра”.

    Групе працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчых прадпрыемстваў, актывістам прафсаюзнага руху узнагароды ўручыў старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак. РК прафсаюза таксама падрыхтаваў падарункі ветэранам працы, якія былі запрошаны на свята.

      Прысутным на ўрачыстасці была прапанавана канцэртная праграма “Людзям працы – пашана і гонар”. Канцэрты, выставы, спартыўныя спаборніцтвы ладзіліся на пляцоўках і стадыёне горада. Адбыліся выставы-продаж харчовых тавараў, працавалі тэматычныя падворкі, свае вырабы прапаноўвалі майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Канцэртныя і забаўляльныя праграмы ладзілі народны ансамбль песні і музыкі “Ятранка”, народны ансамбль “Гудскі гармонік” з Лідскага раёна, народны тэатр-студыя “Прымакі”, самадзейныя артысты Дзятлаўшчыны.