МАЙ

“Свята трактароў”

Фестываль сямейнага адпачынку «Зецельскі фэст»

Творчыя пляцоўкі фестывалю

Спортландия «Мама, папа, я — спортивная семья»

Узнагароды сем’ям-пераможцам “Зецельскага фэсту”

«Зецельскі фэст»: канцэртная праграма

Святочная канцэртная праграма “Ветэраны ў страі”

Усім вам, хто вынес тую вайну…

Марш памяці «Бессмяротны полк»

“І няхай пакаленні памятаюць…”

Дзіцячая святочная праграма “Мы праўнукі твае, Перамога!”

Мітынг-рэквіем каля абеліска Славы ў Дзятлаве

Абрад «Юр’я» на Дзятлаўшчыне

Конкурс дзіцячай эстраднай творчасці “Мелодыі кахання”

День труда в Дятлово

АПРЕЛЬ

«Россия и Беларусь наш общий дом…!»

100 гадоў споўнілася ваеннаму камісарыяту

МАРТ

 

Абрад «Гуканне вясны»

11.03.18 г. у вёсцы Горка Дзятлаўскага раёна ў рамках этна-праекта «Народнаму скарбу-век векаваць» пройшоў абрад «Гуканне вясны». Дзяўчынкі з дзiцячага фальклорнага  гуртка «Званочкі» Дома фальклора в. Студзераўшчына ДУК «Дзятлаўскi РЦКiНТ»  з прыгожымі саламянымі пташачкамі, вербнымі галінкамі ішлі па вёсцы і запрашалі людзей на ўзгорак-гукаць вясну. На ўзгорку ўпрыгожвалі дрэўца каляровымі стужкамі і печанымі пташкамі, прасілі дазволу і благаслаўлення ў людзей гукаць вясну. Але перш, чым вясну гукаць, трэба зямліцу-матухну пачаставаць. У зямлю закопвалі саганчык з кашаю і гаварылі абрадавыя словы. Затым клікалі вясну, усхвалялі сонейка, падкідалі ў неба жаваранкаў. Зялёныя галінкі вярбы раздавалі людзям, каб птушкі іх убачылі і хутчэй прыляцелі. Затым вясну затанцоўвалі ў карагодзе. Дзяўчаткі беглі скочвацца з гары, каб спіна цэлы год не балела, а затым гушкаліся на арэлях і выказвалі свае пажаданні.Чым вышэй арэлі ўзляталі, тым хутчэй здзейсніцца пажаданне.

 

«Лепшае, любiмае i толькi для вас…»

Сёння ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню.

Жанчын «ад імя Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэту і ад сябе асабіста» павіншаваў старшыня райвыканкама Аляксандр Дубовік.

«Мы ўдзячны вам за тое, што сваёй душэўнай шчодрасцю, шчырай любоўю і адданасцю вы падтрымліваеце нас у цяжкую хвіліну, даруеце нам няўдачы і натхняеце на поспех. Дапамагаеце паверыць у свае сілы, напаўняеце сэнсам усё наша жыццё», — адзначыў у віншаванні кіраўнік раёна.

Затым адбыўся канцэрт, падрыхтаваны артыстамі раёна.

 

ФЕВРАЛЬ

 

Сёння свята ваша, мужчыны! »

Цёплыя словы, віншаванні, песні – усё гэта гучала ў гонар абаронцаў Айчыны ў час канцэртнай праграмы, якая 23 лютага прайшла ў Дятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці.

Афіцыйную частку ўрачыстай праграмы распачаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Дубовік:

– Абарона свайго дома, сваёй Айчыны – найпершы абавязак, выкананне якога для кожнага чалавека – справа гонару. Менавіта таму 23 лютага ўсё больш становіцца святам агульнанародным, днём усіх моцных і мужных, цвёрдых духам людзей. Сёння выказваю падзяку не толькі тым, хто прысвяціў жыццё вялікай справе – служэнню Айчыне, але і тым, хто мірнай працай умацоўвае нашу краіну. Жадаю міру, дабрабыту, павагі ў калектыве, любові і цеплыні ў доме.Старшыня райвыканкама ўзнагародзіў Падзячным лістом за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў спецыяліста па сацыяльнай абароне і пенсійным забеспячэнні ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна Валянціна Абухава.Павіншаваў з Днём абаронцаў Айчыны і 100-годдзем Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, пажадаў поспехаў, шчасця, міру і дабра ваенны камісар Дзятлаўскага ваеннага камісарыята Генадзь Суравец. Юбілейныя медалі “100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь” ён уручыў падпалкоўніку Андрэю Волкаву, маёру Аляксандру Бурдуну, старшаму лейтэнанту Паўлу Бараноўскаму. Чарговае вайсковае званне маёра запасу было прысвоена Міхаілу Бельскаму, капітана запасу – Дзмітрыю Томчыку.Шмат цёплых словаў было выказана на адрас цяперашніх вайскоўцаў, а таксама іх бацькоў. Генадзь Суравец бацькам нашых землякоў, якія годна нясуць сваю службу, уручыў Падзячныя лісты ад камандавання тых часцей, дзе служаць іх сыны: Дзмітрый Якаўчык, Уладзіслаў Харлінскі, Андрэй Якабчук, Ілья Мацюкевіч.Ад імя ўсіх жанчын Дзятлаўшчыны са святам павіншавала мужчын старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Алена Жадзейка. Яна выказала словы ўдзячнасці за тое, што мы жывём у мірнай краіне, падзякавала мужчынам, што яны ёсць, што заўсёды падтрымліваюць жанчын, пажадала ім здароўя, энергіі. Раённаму камісару Алена Іванаўна ўручыла сімвал 100-гадовага юбілею – букет са ста ружаў, якія зрабілі жанчыны санаторнай школы “Баравічок”.

Цудоўны настрой дарылі ўсім прысутным на свяце лепшыя самадзейныя артысты Дзятлаўшчыны. Прагучалі прыгожыя, вясёлыя, а часам і кранальныя да слёз песні ў выкананні Сяргея Малышчыка, Ганны Харлінскай, Івана Кашко, Марыны Варган, Анастасіі Русак, Наталлі Бузук. Ігрой на скрыпках парадавалі прысутных удзельніцы ўзорнага ансамбля скрыпачоў “Зорачкі”, на баяне іграў Аляксандр Клімец, на саксафоне – Фёдар Маслакоў. Сваё майстэрства паказаў народны духавы аркестр гарпасёлка Наваельня. Самыя бурныя апладысменты ад гледачоў былі адрасаваны дзецям за іх вясёлыя, рытмічныя танцы.

Таксама ў Дзень абаронцаў Айчыны ваеннаслужачыя Дзятлаўшчыны ўшанавалі памяць тых, хто змагаўся за нашу краіну ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Яны ўсклалі вянок да помніка Яну Фогелю і Паўлу Пятрову.

 

Масленіца — 2018

У нядзелю, 11 лютага, дзятлаўчане адсвяткавалі Масленіцу – з шумным гуляннем, з блінамі праводзілі зіму і сустракалі вясну. Традыцыйна былі падрыхтаваны святочныя мерапрыемствы, спартыўныя конкурсы, наладжаны гандаль.

Вялікі асартымент бліноў прапаноўвалі ўстановы культуры раёна: з яблыкамі, мясам, грыбамі, шакаладам. Паласавацца блінамі, выпечкай, шашлыкамі можна было ў палатцы Дзятлаўскага райспажыўтаварыства, а пасмакаваць розныя гатункі сыроў запрашала “Сырная страна”. Актыўна ўдзельнічалі і дарослыя, і дзеці ў бяспройгрышных латарэях, куплялі вырабы народных майстроў.

“Хвінявіцкі дом культуры” запрашаў усіх жадаючых да “Варотаў шчасця”: неабходна было завязаць стужку, прайсці праз вароты, каб усё дрэннае засталося за імі.

Асноўныя святочныя падзеі разгарнуліся каля Цэнтра культуры і народнай творчасці. Тут адбылося тэатралізаванае прадстаўленне “Збірайся народ, Масленіца ідзе”, канцэртную праграму праводзілі калектывы і артысты Дзятлаўскага раёна.

“Будзем спяваць і танцаваць, Зіму з вамі праводзіць!” – заклікалі ўсіх на свята вясёлыя Матрошкі.

З прывітальнымі жартамі і песнямі, пажаданнямі ўсім дабра і шчасця запрашалі далучацца да свята ўдзельнікі народнага тэатра-студыі гульні “Прымакі”. Яны правялі цікавую віктарыну, гульні, забавы і конкурсы, вадзілі карагоды, спявалі песні.

Каб Зіма пайшла і саступіла месца Вясне, прыйшлося выканаць яе жаданні, таму ўсе жадаючыя паўдзельнічалі ў танцавальным флэш-мобе, а самыя маленькія – у забаве ад Ямелі.

Віталі сёння Вясну, дарылі ўсім добры настрой песнямі Іван Кашко, Таццяна Загорцава, Ганна Харлінская, народны ансамбль песні і музыкі “Ятранка”, народны хор ветэранаў “Ветэраны ў страі”.

А гэтым часам у Цэнтры культуры “Усадзьба БульбаЁсціка” праводзіла інтэрактыўную праграму “Разам весялей”. На міні-футбольнай пляцоўцы стадыёна “Колас” праходзіў зімні чэмпіянат па міні-футболе сярод аматарскіх каманд, у якім прымалі ўдзел каманды “Ніва”, “Лібертас”, “Фэйз” і “Дынама”.

На спартыўныя спаборніцтвы паміж працоўнымі калектывамі раёна запрасіў Дзмітрый Ёда. У гэтым годзе ўдзельнікаў было як ніколі шмат – 11 каманд: РУП “ЖКГ”, ТАА “Ізакам”, РАНС, лясгас, КСУП “Хвінявічы”, “Жукоўшчына”, “Войневічы”, Дзятлаўски сыраробны завод, РЭС, гаргаз, раённая бальніца, якія змагаліся ў пяці конкурсах. Спаборніцтвы праходзілі вельмі эмацыянальна, бурна і азартна. У баі мяшкамі на бервяне перамогу заваявала каманда Дзятлаўскага лясгаса, лепшыя хакеісты – у камандзе раённай бальніцы, упартую перамогу ў перацягванні каната атрымалі ратаўнікі, у конкурсе па пераносе калодак зноў перамагла каманда РАНСа.

Карпатліва падлічыўшы ўсе ачкі, галоўны суддзя спаборніцтваў агучыў вынікі. Першае месца ў турніры заняла каманда раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, другой стала каманда РУП ЖКГ, а на трэцяй пазіцыі – ТАА “Ізакам”.

А напрыканцы Масленіцы, па традыцыі, спалілі пудзіла Зімы, развіталіся з ёю да наступнага года.

 

ЯНВАРЬ

Концертная программа «С Рождеством Христовым!» 07.01.2018г.

Дзятлава сустракае Ражство Хрыстова! Абрад «Калядачкі, бліны ды аладачкі»

Для работнікаў сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва «Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці» і дзіцячага клуба беларускай народнай творчасці «Святліца» стала добрай традыцыяй сумесна праводзіць калядкі для дзятлаўчан.

Сёння жыхары райцэнтра зноў сустракалі ў госці калядоўшчыкаў — Звездара, Цыганку, шчодрых дзяўчат, зразумела, Казу і галоўны сімвал года – ласкавага і добрага Сабачку. Гаспадары ўдзельнічалі ў традыцыйных калядных гульнях, варожбах, адорвалі пачастункамі калядоўшчыкаў, слухалі вясёлыя песенькі-калядкі, якія славяць гаспадароў за шчодрасць, дабрыню, гасціннасць, нясуць пажаданне здароўя, шчасця і добрага настрою на ўвесь новы год.