29 Окт

Кірмаш гудзе — гандаль ідзе

     Суботнім днём, 29 кастрычніка, на калгасным рынку ў Дзятлаве адбыўся традыцыйны восеньскі сельскагаспадарчы кірмаш. Удзел у ім прынялі сельгаскааператывы Дзятлаўшчыны, перепрацоўчыя прадпрыемствы, фермеры, індывідуальныя прадпрымальнікі. У іх гараджане маглі набыць бульбу, капусту, моркву, буракі, яблыкі, зерне, мяса, саджанцы.

       Адбыўся конкурс на лепшае афармленне гандлевага месца.  Пераможцам стаў СВК «Граніт-Агра», другое месца — СВК «Хвінявічы», а трэцяе — СВК «Белагурна».

       Таксама ў кірмашы актыўна ўдзельнічалі работнікі культуры. Яны весялілі народ песнямі, прыпеўкамі, прапанавалі традыцыйную жартоўную латарэю. Таксама ў госці на свята завітаў калектыў Варанаўскага раёна.