12 Авг

«Куточак сэрцу дарагі»
12 жніўня жыхары, якія пражываюць у вёсцы Стараельня з радасцю прымалі творчы калектыў аддзела культуры і дасуга «Данілавіцкі Дом культуры», які падрыхтаваў канцэртную праграму «Куточак сэрцу дарагі» прысвечаную Году малой радзімы. Ніхто з гледачоў не сышоў без выдатнага настрою. А гучныя апладысменты ад душы — былі лепшай падзякай для артыстаў.