14 Янв

Spread the love

Работнікі сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці сумесна з прадстаўнікамі ГА “БРСМ” і супрацоўнікамі МНС правялі калядкі для дзятлаўчан.

Святочнае шэсце ў традыцыйных народных строях разам са Звездаром, Дзедам Марозам,  Казой і галоўным сімвалам 2020 года – Пацуком наведала гасцінных гаспадароў райцэнтра.

Калядоўшчыкі праспявалі беларускія абрадавыя песні, пагулялі ў гульні, правялі жартоўныя варожбы з блінамі, а гераіня абрада – гарэзлівая Каза – затанчыла на сёлетні багаты ўраджай. Госці пажадалі гаспадарам дабра, багацця, здароўя, дастатку і добрага настрою на ўвесь новы год.

За гэта гаспадары адорвалі калядоўшчыкаў пачастункамі.