Іграй гармонь, Каляды ідуць!

Вечарам 23 снежня каля галоўнай ёлкі ў Дзятлаве аматараў песень, танцаў і вясёлых конкурсаў сабрала танцавальна-забаўляльная праграма “Новы год крочыць па планеце”, якую ладзілі артысты Раклевіцкага дома культуры.

Яны прапанавалі моладзі паўдзельнічаць у абрадавых гульнях з куццёй і чыгункамі, рушнікамі, а затым станцаваць польку і кракавяк.

Гэта былі не ўсе сюрпрызы, якія вечарам у нядзелю чакалі дзятлаўчан пад ёлачкай. З канцэртам у Дзятлава завітаў народны ансамбль народнай музыкі і песні “Цырынскія музыкі” з Карэліцкага раёна. Артысты пераадолелі ў гэты вечар некалькі дзясяткаў кіламетраў, каб жыхары нашага горада пачулі беларускія песні, якія любілі спяваць нашы бабулі.

Рекомендованные статьи

English EN Russian RU