25 Июн

Гульнёвая праграма «Угодай мелодию»
25.06.2018 у аздараўленчым лагеры «Весяльчак», які дзейнічае на базе Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы аддзелам культуры і дасуга «Данілавіцкі Дом культуры» была падрыхтавана і праведзена гульнёвая праграма «Угадай мелодию». Дзеці павінны былі адгадаць знаёмыя музычныя творы па катэгорыях: «Музыка з мультфільмаў», «Песні пра жывёл», «Песні з дзіцячых фільмаў», «Школьныя гады цудоўныя», «Песенькі аб дружбе», а ў завяршэнні іх чакала супер-гульня. Усяго ў гульні прагучала 45 знаёмых з дзяцінства мелодый. Пераможцам супер-гульні стаў Уладзіслаў Сарока.