• Янв
    18

    Время: 18:00

    Место проведения: Ресторан "Липичанка"

    18 студзеня ў 18:00 у рэстаране “Ліпічанка” адбудзецца агеньчык для працуючай моладзі горада і раёна . Вясёлыя гульні з элементамі народных традыцый, жарты і песні чакаюць моладзь гэтым вечарам.
    З дапамогай гульняў яны змогуць выбраць сабе пару, а, можа, і на ўсё жыццё. Ва ўсіх прысутных будзе магчымасць раскрыць свае таленты і паспрабаваць сабе ў новым амплуа. Лепшыя з лепшых за актыўны удзел у конкурсах і гульнях будуць ўзнагароджаны памятнымі прызамі.
    Лепшыя артысты раёна падрыхтавалі для ўсіх гасцей і ўдзельнікаў музычныя віншаванні.