• Фев
    21

    Время: 18:00

    Место проведения: Цэнтр культуры г. Дзятлава

    Канцэрт ансамбля народнай музыкі

    «БЯСЕДА»

    Заслужаны калектыў РБ, ансамбль народнай музыкі Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, пад кіраўніцтвам кампазітара, народнага артыста Рэспублікі Беларусь Леаніда Захлеўнага. Вядомы шырокай аўдыторыі па песнях «За маладых», «Чарка на пасашок», «Запрагай-ка, бацька, лошадзь», «Ой, вішэнькі», «Мы вам жадаем», «Маруся», «Звіняць звончыкі» і многім іншым. Дзякуючы «Бяседзе» беларускую песню ведаюць у Еўропе і Азіі. Слова «бяседа» ў перакладзе з беларускай мовы на рускую азначае «застолле», а на застолле прыходзяць самыя блізкія людзі, у цёплым коле якіх гучаць народныя песні. У аснове рэпертуару ансамбля ляжыць народная музыка. На канцэртах «Бяседы» спалучаюцца харавыя, сольныя і інструментальныя нумары. Калектыў актыўна гастралюе, запісы ансамбля папаўняюць фонд беларускай музыкі. Артысты часта прымаюць удзел у папулярных праграмах.

    Спраўкі па тэлефоне: 2 11 48, 2 15 48, 6 10 83, 22-1-71.

    Кошт білета 8,00 рублей