Аддзел метадычнай работы
ДУК «Дзятлаускі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці»
Раённы этна-праект
«Народнаму скарбу – век векаваць»
Кароткае апісанне этна-праекта:
Этна-праект «Народнаму скарбу – век векаваць» накіраваны на адраджэнне і захаванне народных традыцый у арганізацыі і правядзенні мясцовых святаў і абрадаў. Актуальнасць дадзенага праекта абумоўлена тым, што ў сучасных умовах незвычайна ўзрасла неабходнасць звароту да духоўнай спадчыны нашага народа, тых багаццяў народнай беларускай культуры, вывучаць якія – першая задача ў маральным і патрыятычным выхаванні маладога пакалення.
Мэта этна-праекта:
- Адраджэнне і захаванне народных традыцый, як неад’емнай часткі традыцыйнай беларускай культуры
Задачы этна-праекта:
- садзейнічаць фарміраванню духоўна-маральнай культуры падрастаючага пакалення;
- знаёміць з традыцыйна-бытавой культурай беларускага народа;
- развіць цікавасць да дэкаратыўна-прыкладной творчасці;
- паказаць паслядоўнасць і раскрыць змест святочных абрадаў і звычаяў.
Тэрміны рэалізацыі этна-праекта: 2019 — 2020 г.г.
Плануемыя вынікі этна-праекта:
У выніку праекта будзе ўзмоцнена дзейнасць па захаванню, стварэнню і засваення культурных каштоўнасцей, нацыянальных традыцый і звычаяў, фальклору, народных промыслаў і рамёстваў, твораў культуры і мастацтва.
Мерапрыемствы
па рэалiзацыi этна-праекта «Народнаму скарбу – век векаваць»
№ п\п | Мерапрыемства | Тэрмін | Месца правядзення | Адказныя |
1. | Звычаі і традыцыі «Шчадроўскай варажбы» | 13 cтудзеня | аг. Круцілавічы | АКiД «Данiлавiцкi ДК» |
2. | Абрад “Уваходзіны” | 2 красавіка | аг. Гезгалы | АКіД “Гезгалаўскі ДК” |
3. | Абрад «Юр’е» | 5 мая | в. Погіры | СПД«Жукоўшчынскі ДК» |
4. | Абрад «Юр’е» | 5 мая | в. Ахонава | АКіД “Наваельнянскі ДК” |
5. | Пятроў дзень
.Абрад “Кумленне” |
12 ліпеня | г.п. Казлоўшчына | АКіД «Казлоўшчынскі ДК» |
6. | Абрад «Зялёныя святкі» | Чэрвень | г. Дзятлава | Сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва |
7. | Абрад «Янаў дзень» | Ліпень | аг. Дварэц | АКіД «Дварэцкі ДК» |
8. | Абрад «Дажынкi» | Жнівень | аг. Раклевічы | АКіД «Раклевічскі ДК » |
9. | Абрад «Пірагі» | кастрычнік | г.п. Наваельня |
АКіД «Наваяльнянскі ДК» |
11. | Абрад «Багач» | Верасень | аг. Жукоўшчына |
СПД «Жукоўшчынскі ДК» |