18 Ноя

Дзятлаўчане на абласных «Дажынках-2016»

        Дэлегацыя Дзятлаўшчыны была ўдзельнікам урачыстага шэсця пераможцаў абласнога спаборніцтва па ўборцы ўраджаю 2016 года. Для «Дажынак» нашы хлебапёкі выпеклі конкурсны каравай. Таксама Дзятлаўскі раён з нагоды свята падарыў воранаўцам драўляную скульптуру, якая разам з падарункамі ад іншых раёнаў упрыгожыла гарадскі парк. Дзятлаўшчыну на свяце прадставілі імправізаваны сельскагаспадарчы падворак, фальклорныя калектывы і народныя майстры. Сваю прадукцыю гасцям свята прапанавалі Дзятлаўскі сыраробны завод, КСУП «Хвінявічы». На працягу ўсяго мерапрыемства гульнёвую праграму для дзяцей ладзіў Беларускі тэатр роставых лялек «Лялькі для ўсіх», таксама народны тэатр-студыя гульні «Прымакі» і народны ансамбль песні АКіД «Казлоўшчынскі ДК».