03 Май

                                        Дзякуй за Перамогу!

Напярэдадні Дня Перамогі ў нашай рэспубліцы стартавала патрыятычная акцыя Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі «Дзякуй за Перамогу!». Сімвал акцыі — чырвоная зорка на зялёным фоне з надпісам «Дзякуй за Перамогу!».

На Дзятлаўшчыне моладзь актыўна ўключылася ў мерапрыемства. У рамках акцыі «Дзякуй за Перамогу!» 3 мая першы сакратар раённага камітэта ГА БРСМ» Кацярына Хілімончык і навучэнцы гімназіі №1 горада Дзятлава накіраваліся ў госці да ветэранаў, якія жывуць у райцэнтры. Да моладзевага праекта далучыліся таксама старшыня раённага савета ветэранаў Леанід Юльянавіч Кашко і артысты Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці Ганна Харлінская і Таццяна Шостка.

Гасцей сустракалі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны Аляксандр Аляксандравіч Валуевіч і Аляксандр Юльянавіч Лях. Напярэдадні свята яны атрымалі кветкі, паштоўкі, салодкія падарункі, таксама для іх гучалі цёплыя словы віншаванняў і песні.