04 Июн

Дзяцінства павінна быць шчаслівым

У Дзятлаўскім Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоло свята дзяцінства. Для малечы была прадстаўлена канцэртна-цыркавая праграма з удзелам раённых артыстаў.

Пасля выступленняў юных талентаў інфармацыйна-забаўляльную праграму  “Бяспечнае лета” правёў  інспектар Дзятлаўскага РАНС Дзмітрый Бобін.

Таксама ў час свята правялі конкурс цыркавога мастацтва “Калейдаскоп талентаў”.