22 Дек

Дзед Мароз: «Святы аб’яўляю адкрытымі!»

22 снежня галоўныя героі надыходзячых святаў – Дзяды Марозы сабраліся каля Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, каб прыняць удзел у традыцыйным навагоднім парадзе.

Пад гукі Наваельнянскага духавога аркестра ўдзельнікі шэсця – Дзяды Марозы, Снягуркі, роставыя лялькі Беларускага гульнявога тэатра “Dolls4all” — прайшлі па вуліцы Міцкевіча да плошчы 17 Верасня, дзе каля галоўнай навагодняй ёлкі горада іх ужо сустракалі дружнымі апладысментамі дзеці і дарослыя.

На прыгожым белым аўтамабілі прыехалі галоўныя Дзед Мароз і Снягурачка. “Каб да прыходу Новага года ў кожным доме загарэліся ёлкі, і кожны, хто напісаў пісьмо Дзеду Марозу, атрымаў ад яго падарунак”, — даў наказ Дзядуля Мароз.

Казачныя персанажы запрасілі ўсіх прысутных далучыцца да іх танца, паўдзельнічаць у музычнай гульні. Вядома, дзетвара не засталася раўнадушнай да такой прапановы. Затым Дзед

Мароз запрасіў усіх у карагод вакол лясной прыгажуні-ёлкі. Аднак што гэта за навагодняя ёлка без агеньчыкаў? Усе прысутныя дружна закрычалі: “Раз, два, тры, ёлачка, гары!” – і яна зазіхацела рознакаляровымі агеньчыкамі. Не толькі дзеці, але і дарослыя зноў закружыліся ў вясёлым навагоднім карагодзе вакол зіхатлівай ёлкі.

“Навагоднія і Калядныя святы аб’яўляю адкрытымі. Да новых сустрэч на святочных мерапрыемствах”, — сказаў на развітанне Дзед Мароз.