19 Сен

Spread the love

Упершыню на “Зецельскім фэсце” былі арганізаваны два яркіх конкурса, галоўнымі ўмовамі для ўделу ў якіх, была наяўнасць самых юных членаў сямей – дзетак якія яшчэ поўзаюць або нядаўна навучыліся хадзіць.

Навінкамі 2020 года сталі конкурс-дэфіле дзіцячых калясак “Мая каляска – проста казка” і восеньскі “Забег паўзункоў”.

Тры цюнінгованыя дзіцячыя “экіпажы” выехалі на галоўную пляцоўку фестывалю. Бацькам былі прапанаваны некалькі тэмаў для ўпрыгажэння дзіцячых транспартных.

Сям’я Цяцерыных аформіла свой экіпаж у стылі “Нацыянальны каларыт”, а яго маленькая пасажырка Аліна апранула нацыянальны касцюм беларусачкі.

 

 

 

Сям’я Каляда выбрала стыль “Каляска-казка”, таму матуля выступіла ў ролі каларытнай Бабы-Ягі, а ў “хатцы на курыных ножках” выехаў Андруша-сынок.

“Самай абаяльнай і чароўнай” для ўдзелу ў конкурсе стала маленькая Марыя Александровіч. Яе матуля ўсяго за некалькі гадзін упрыгожыла каляску паветранымі шарамі і тканінай.

Журы было вельмі цяжка вызначыць пераможцу конкурсу. Вырашылі, што самы складаны і адметны “цюнінг” каляскі быў у сям’і Каляда, якой і дастаўся галоўны прыз. Салодкія падарункі атрымалі астатнія ўдзельнікі конкурсу.

Для “Забегу паўзункоў” у сонечным куточку сквера каля помніка Дварчаніну абсталявалі пляцоўку з дзвюма зручнымі дарожкамі. Праўда, маленькія спартсмены не адразу разумелі, чаго ад іх хочуць дарослыя. Даводзілася заманьваць іх яркімі надзіманымі шарамі, цацкамі і просьбамі клоўнаў-вядучых. Тым не менш, усе дзеткі дапаўзлі да фінішу і, нягледзчы на вынік на сякундамеры, атрымалі салодкія падарункі і прызы. Свае сілы ў конкурсе выпрабавалі юныя Віктар Шундрык, Марыя Александровіч, Ульяна і Арцём Бяліда, Аліна Цяцерына, Данііл Падроба.

На фестывалі сямейнага адпачынку працавалі і іншыя інтэрактыўныя пляцоўкі.

Музычная – “Скрыжаванне мастацтваў” – на цэнтральнай плошчы сабрала знаўцаў песень, аматараў танцаў і бурымэ, дзе дзятлаўчане маглі назіраць спаборніцтва сярод сем’яў «Угадай мелодыю». Каля помніка Дворчанину свае сямейныя 3D-дворыкі дэманстравалі аматары вырабаў з кардона і паперы. У гарадскім скверы самыя спрытныя, уважлівыя і  згуртаваныя прынялі ўдзел у сямейным шоу “Радуга творчасці”.