26 Авг

Абласны фестываль рэгіянальнага фальклору «Панямоння жыватворныя крыніцы»

Абласны фестываль рэгіянальнага фальклору «Панямоння жыватворныя крыніцы» праводзіцца з мэтай захавання, развіцця і прапаганды традыцыйнай народнай творчасці Гродзеншчыны, далучэння дзяцей, падлеткаў, моладзі да гісторыка-культурнай спадчыны сваёй краіны, выяўленню самабытных носьбітаў беларускага фальклору, папулярызацыі іх творчасці, пашырэння межаў іх дзейнасці. Фестываль рэгіянальнага фальклору ахоплівае ўсю Гродзенскую вобласць. На ім прадстаўляюцца дасягненні рэгіянальнай культуры кожнай, нават самай маленькай вёсачкі Гродзеншчыны. Дзятлаўшчына  была прадстаўлена калектывамі мастацкай творчасці: народны фальклорны калектыў. в. Студзераўшчына, народны фальклорны калектыў  в. Погіры. Па выніках фестывалю:

намінацыя “індывідуальны выканаўца (сольныя спевы, дуэты)” — Марыя Шыдла, удзельніца народнага фальклорнага гурта в.Погіры сектара па арганізацыі дасуга “Жукоўшчынскі Дом культуры” ДУК “Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”;

намінацыя “аўтэнтычны фальклорны гурт”

Лаўрэат І ступені — народны фальклорны гурт в.Студзераўшчына дома фальклору в.Студзераўшчына ДУК “Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”. Кіраўнік  – Аліна Мішчук.

Лаўрэат ІІ ступені -народны фальклорны гурт сектара па арганізацыі дасуга “Жукоўшчынскі Дом культуры” ДУК “Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”. Кіраўнік  – Тамара Ступак.