25 Авг

Яму — пашана і паклон. Свята хлеба адзначылі ў Дварцы

Свята хлеба сабрала ў Дварцы жыхароў і гасцей аграгарадка ў рамках праекта «Дбайных людзей славім — весела час бавім».

Мерапрыемства пачалося з урачыстага шэсця ў суправаджэнні Наваельнянскага духавога аркестра. Калона жыхароў Дварца гучна прайшлася па вуліцах аграгарадка, быццам склікаючы ўсіх астатніх на свята.

А на святочнай пляцоўцы ўжо чакалі вядучыя свята, якія пачалі сваю праграму і запрасілі павітаць прысутных  старшыню Дварэцкага сельвыканкама Канстанціна Венцукевіча.

Па даўняй традыцыі, Канстанцін Вінцукевіч сустрэў паважаных гасцей з хлебам-соллю.

Як адзначылі на свяце, самае галоўнае багацце ўсіх людзей — менавіта хлеб, таму яму — пашана, яму — паклон.

З конкурсу на лепшы каравай пачалі ўсю конкурсна-забаўляльную праграму.

А далей — яшчэ шмат іншых конкурсаў, гульняў, танцаў, пачастункаў і, бузумоўна, усмешак.