26 Фев


Warning: Illegal string offset 'total_page_count' in /home/dyatlovo/web/ckdyatlovo.by/public_html/wp-content/plugins/gallery-factory/frontend/class-gallery-factory-frontend.php on line 160

Warning: Illegal string offset 'total_page_count' in /home/dyatlovo/web/ckdyatlovo.by/public_html/wp-content/plugins/gallery-factory/frontend/class-gallery-factory-frontend.php on line 161

Warning: Illegal string offset 'container_open' in /home/dyatlovo/web/ckdyatlovo.by/public_html/wp-content/plugins/gallery-factory/frontend/class-gallery-factory-frontend.php on line 164

Warning: Illegal string offset 'container_close' in /home/dyatlovo/web/ckdyatlovo.by/public_html/wp-content/plugins/gallery-factory/frontend/class-gallery-factory-frontend.php on line 169

Warning: Illegal string offset 'total_page_count' in /home/dyatlovo/web/ckdyatlovo.by/public_html/wp-content/plugins/gallery-factory/frontend/class-gallery-factory-frontend.php on line 160

Warning: Illegal string offset 'total_page_count' in /home/dyatlovo/web/ckdyatlovo.by/public_html/wp-content/plugins/gallery-factory/frontend/class-gallery-factory-frontend.php on line 161

Warning: Illegal string offset 'container_open' in /home/dyatlovo/web/ckdyatlovo.by/public_html/wp-content/plugins/gallery-factory/frontend/class-gallery-factory-frontend.php on line 164

Warning: Illegal string offset 'container_close' in /home/dyatlovo/web/ckdyatlovo.by/public_html/wp-content/plugins/gallery-factory/frontend/class-gallery-factory-frontend.php on line 169

А ў нас сёння Масленіца!

 

        Даравальнай нядзеляй заканчваецца масленічны тыдзень — апошні перад Вялікім пастом. На працягу ўсяго тыдня на Дзятлаўшчыне праводзілі зіму, пяклі бліны, гулялі Шырокую Масленіцу  ў пасёлках, аграгарадках і вёсачках раёна. Завяршыліся народныя гулянні святам «Масленіца», якое прайшло ў райцэнтры на стадыёне «Колас» з песнямі, тэатральнымі пастаноўкамі, конкурсамі, спаборніцтвамі, і, вядома ж, з гарачымі блінамі і духмяным чаем.

      Свае спрыт, моц, хуткасць і любоў да бліноў паказалі ў «Вясёлай зімовай эстафеце» работнікі гаспадарак, прадпрыемстваў і арганізацый раёна. Масленічныя старты вызначыліся сур’ёзнай канкурэнцыяй і і накалам жарсцяў. У спаборніцтвах узялі ўдзел каманды Дзятлаўскага сыраробнага завода, Дзятлаўскага лясгаса, Дзятлаўскага раёна электрычных сетак, Дзятлаўскага раённага вузла электрасувязі,  Дзятлаўскай райбальніцы, усіх сельгаспрадпрыемстваў раёна. Гэта мерапрыемства стала адным з самых масавых на свяце, бо сабрала не толькі ўдзельнікаў эстафеты, але і балельшчыкаў — іх калегаў па рабоце і семі’і. Па выніках конкурснай праграмы мацнейшай стала каманда КСУП «Жукоўшчына», другі дыплом атрымалі спартсмены з КСУП «Войневічы», бронзавымі прызёрамі сталі прадстаўнікі Дзятлаўскай ЦРБ.

Чые бліны смачнейшыя?

 

    Пра гэта мог даведацца кожны, хто наведаў раённае свята Шырокай Масленіцы. У кожным з масленічных падворкаў, створаных прадпрыемствамі і арганізацыямі раёна, сёння частавалі свежымі блінамі і духмяным чаем. Гаспадыні пастараліся на славу: у кожным з падворкаў былі і звычайныя аладкі-сімвалы вясновага сонца, і сапраўдныя кулінарныя вынаходкі — з мясам, рыбай, нават ікрой, варэннем, ягадамі ды іншымі сакрэтнымі начыннямі. Мяркую, ніхто з жадаючых пачаставацца масленічнымі блінкамі, пакрыўджаным са свята не вярнуўся. А чые прысмакі ўдаліся самымі прыгожымі і смачнымі, вызначыла журы ў ходзе конкурсу «Духмяны чай, залаты блін, прапановаў шмат — лепшы адзін». Гэтым самым «нумарам адзін» сталі пачастункі ад КСУП «Жукоўшчына», дыпломы за актыўны ўдзел атрымалі Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства і Дзятлаўскі сыраробны завод.

<<

Школьнікі віталі Масленіцу

 

          У раённым свяце «Масленіца» ўдзельнічалі не толькі дарослыя, але і школьнікі. Навучэнцы гімназіі №1 града Дзятлава, дзятлаўскіх школаў №1 і №3, а таксама Казлоўшчынскай сярэдняй школы выступілі ў конкурсе «Дружна, весела жывём, оду Зімачцы спяём». Канкурсанты расказалі аб традыцыях масленічнага тыдня, па народнай традыцыі папрасілі ва ўсіх прабачэння, павадзілі з гасцямі свята карагоды, заспявалі песні, патанчылі, правялі пазнавальныя віктарыны.

<<

Масленіцу ўпрыгож — на свята прывядзі

 

       На раённую «Масленіцу» прыехалі працоўныя калектывы з усяго раёна. Ды не адны, а ў суправаджэнні рукатворных сімвалаў зімы — чучалаў Масленіцы. У час святкавання Шырокай Масленіцы адзін з аглядаў-конкурсаў так і называўся «Масленіцу ўпрыгож — на свята прывядзі». Драўляна-саламяныя спадарыні сустракалі гасцей на ўваходзе ў кожны са святочных падворкаў, здзіўлялі дзяцей і дарослых сваёй самабытнасцю, нязменна станавіліся ўдзельніцамі сэлфі. Па меркаванні конкурснай камісіі, лепшай стала Масленіца ААТ «Граніт-Агра», крыху саступіла ёй у харастве і арыгінальнасці прадстаўніца КСУП «Дварэц-Агра», закрыла тройку лідараў лялька КСУП «Хвінявічы». А лёс усіх канкурсантак, як вядома, аднолькавы — стаць асновай для сімвалічнага масленічнага вогнішча на развітанне з зімой, на радасць вясне.