Доблесць. Адвага. Гонар

Напярэдадні Дня пажарнай службы ў гарадскім парку райцэнтра маладыя супрацоўнікі РАНС далі прысягу на вернасць Радзіме і ўсклалі кветкі да помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову.

 

З прафесійным святам калегаў павіншаваў старшыня Дзятлаўскай ветэранскай арганізацыі Сяргей Малышчык.

За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў Падзячныя лісты райвыканкама Зміцеру Ляўкевічу і Юрыю Гізоўскаму ўручыў начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Казушчык. Нагрудным знакам «Выдатнік» быў адзначаны Уладзімір Грамадскі. У сувязі са святам і за дасягненне высокіх паказчыкаў у службовай дзейнасці Алег Грышук і Дзмітрый Кароль узнагароджаны Ганаровымі граматамі Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС. Згодна з загадам абласнога ўпраўлення МНС Яўген Лях і Сяргей Кардаш павышаны ў званнях.

 

 

 

З Днём пажарнай службы дзятлаўскіх ратаўнікоў павіншавалі музычныя калектывы раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.

 

 

 

 

 

Рекомендованные статьи

Belarusian BE English EN Russian RU